Беларуская Служба

Незвычайная «памылка  прыроды». Польскія біёлагі адкрылі чарвякоў з дзвюма галовамі

12.11.2025 09:13
Як паведаміў кіраўнік даследавання доктар Людвік Гасёроўскі з Інстытута эвалюцыйнай біялогіі Варшаўскага ўніверсітэта, двухгаловыя чарвякі маглі рухацца і спажываць ежу, хоць рабілі гэта нязграбна.
Ілюстрацыя toeytoey/shutterstock.com

Навукоўцы з Варшаўскага ўніверсітэта зрабілі сенсацыйнае адкрыццё — падчас даследавання мікраскапічных плоскіх чарвякоў Stenostomum brevipharyngium яны заўважылі асобін, у якіх замест хваста вырастала другая галава. Абедзве былі цалкам сфармаваныя і функцыянавалі незалежна.

Як паведаміў кіраўнік даследавання доктар Людвік Гасёроўскі з Інстытута эвалюцыйнай біялогіі Варшаўскага ўніверсітэта, двухгаловыя чарвякі маглі рухацца і спажываць ежу, хоць рабілі гэта нязграбна. Пры разразанні на палову яны аднаўлялі страчаныя часткі цела, прычым у некаторых выпадках перад і зад змяняліся месцамі — з’ява, раней не вядомая ў свеце жывёл.

З’яву ўпершыню заўважыла аспірантка Катаржына Траткевіч, а вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Proceedings of the Royal Society B: Biological Sciences.

Навукоўцы мяркуюць, што прычынай анамаліі стаў рэдкі збой у працы ствалавых клетак, якія адказваюць за фармаванне хваста. Адкрыццё можа дапамагчы лепш зразумець механізмы рэгенерацыі і пластычнасці арганізмаў, нават самых простых формаў жыцця.

pap/эж

Навукоўцы ўсё часцей пакідаюць ЗША і пераязджаюць працаваць у іншыя краіны

26.09.2025 17:08
Напрыклад, у Аўстрыю.